Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свабода духу

Будзь слаўны дзень, шчаслівы міг,
калі душой пачуў, не вухам,
як узвышае, настае
славутая свабода духу.

Узросту высь, натуры высь,
а ці штуршок якісьці зруху
дзяржаўнай сілы з глыбіні –
адчутая свабода духу?

Сябе відаць сярод усіх,
ты жыў – не жыў, хадзіў па кругу?
Зеніт, і дол, і далягляд
свабоднаму даступны духу.

He ўнізяць подласць, пошлы страх,
брыдкая быту заваруха;
і толькі сонца над табой –
бязмежная свабода духу.

Калі б і дзе што б ні рабіў
пяром, камп’ютэрам ці плугам, –
і радасць працы й поспех, плён –
зазнаная свабода духу.

I першае, што зычу я
цяпер таварышу і другу:
няхай жыве, заўжды жыве
жаданая свабода духу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свабода духу - Аляксей Русецкi