Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысвечана L

А на небе лагодныя зоркі
Штосьці шэпчуць маркотнай луне.
Але ж ты не шкадуеш мяне –
Толькі позірк кідаеш свой горкі.

І ўсмешку тваю бачыць толькі
Сонца, што ходзіць над светам.
Ты не маім стаў паэтам,
Згубіўшы ўсё каяццё.

Колькі тых мар у небыццё,
Колькі тых мар у сэрцы нетрах.
Ты не схацеў стаць паветрам –
Ты захацеў стаць жыццём.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прысвечана L - Таццяна Плюшчай