Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці Васіля Гадулькі

Нізку вершаў не кінеш на плечы
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму ў адзіноце й галечы
І сканаюць паэты заўчасна?

Без прызнання і нават без сродкаў,
Не прынятых, забытых усімі,
Колькі іх на зямлі – самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі?

Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Рэчаіснасцю расчараванных?
Наўздагон ім не слава – каменні –
Адваротнай старонкай пашаны.

Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?..

Але голас, памножаны рэхам,
Застаецца ў вяках – бессмяротным…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памяці Васіля Гадулькі - Таццяна Дзям'янава