Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Юны чытач

Прырода не мае падставы
Адкрыць таямніцы свае:
Яшчэ не прачнуліся травы,
І сонейка позна ўстае.

Яшчэ не вярнуліся птушкі –
У лютым не вераць вясне,
І ты абдымаеш падушкі,
Падушкі, нажаль, не мяне.

У садзе чарнее лістота,
Вільготнаю пахне карой.
Прыгадваю: люты, субота,
Жыцця летуценны настрой.

Быў леташняй нашай сустрэчы
Лагічны і сумны фінал,
Бо я цалаваў недарэчы
І плечы няўмела кранаў.

Ня здольны на сталыя ўчынкі,
Нявопытны, сціплы юнак,
Не меў я дагэтуль дзяўчынкі,
Не ведаў галоўнага – “як?”

Смяялася сіняе неба,
Смяялася з ціхай журбой:
Быў іншы, хто ведаў, як трэба,
І ён карыстаўся табой.

Прырода не мае падставы
Адкрыць таямніцы раней.
Жыццё – гэта кніжныя главы,
Чытаючы, станеш мацней.

28.02.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Юны чытач - Сяргей Махнач