Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці Максіма Багдановіча

Яшчэ пяскі магілы свежай Пад сонцам Крыма не цвілі… Спытай у чайкі беласнежнай, Хто там пахованы й калі?.. Чыя забытая магіла, Травой паросшыя сляды?.. Спытаю ў чайкі белакрылай, Адкажа чайка мне тады: “Дзе скалаў стромкія абрысы Ад вока крадуць чырвань-свет, Пад сценьмі стройных кіпарысаў, Памёр вялікіх дум паэт”. Памёр паэт на сцежках славы І рукі ў роспачы зацяў. Ў грудзях з сухотнаю атравай Адцвіў у росквіце жыцця!.. Памёр паэт!.. Ды песня вечна!.. Яна звіла яму вянок!.. Бо ў чарцы пеніцца адвечна, Жыццёва-хмельнае віно!.. Над морам ноч… Маўчыць магіла… Звіліся сцені на расе. Пад крыкі чайкі белакрылай Пажоўкла моладасць ў красе!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памяці Максіма Багдановіча - Паўлюк Трус