Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна з маёй памяці выткала

Памяці Ларысы Геніюш

Вясна з маёй памяці выткала
Успаміны былых гадоў.
Нібы зараз…Зальвянка выплыла,
Закружыла мінулае зноў.
Ціхім пошумам дрэў на вулачцы
Зрэдку кліча мяне цішыня
Сонца шыбка на захад сунецца
І з палёгкай ўздыхае зямля.
Я адзін…але часам здаецца,
Быццам пільна хтось сочыць за мной
З таго дому, з таго акенца,
Што вартуецца цішынёй.
Раптам з’явіцца перад вачыма
З васількамі ў белай руцэ
У чырвонай сукенцы жанчына
І размову са мной завядзе.
Потым ціха-ціха заплача
І узмахам белай рукі
Узляціць, каб ніхто не ўбачыў.
Толькі памяць па ёй…васількі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясна з маёй памяці выткала - Артур Камароўскі