Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наўздагад…(светлай памяці матулі)

Наўздагад…(светлай памяці матулі)
*****************************************
Скрозь шыбы сонечны праменьчык
Няспынна просіцца ў хату.
Муркоча кот на цёплай печы.
Спяшае лістапад у сваты.

Вада замерзла каля студні –
Мароз да дзесяці ўночы.
Ды грэе сонца нашы будні
Пакуль што. Толькі б не сурочыць.

Цяпла не можа быць замнога.
Пяшчоты, радасці таксама.
Лячу да роднага парога,
Дзе мне заўсёды рада мама.

…Дарэмна пестую надзею –
Не выйдзе мама мне насустрач…
Я ж не малая, разумею,
Але ж душа і сэрца супраць!

Забраў ад нас яе навекі
Пануры, шэры лістапад…
Пячэ сляза балюча вейкі…
Да мамы крочу наўздагад…
1.11 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наўздагад…(светлай памяці матулі) - Лёля Багдановіч