Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колер памяці сіні і белы

Колер памяці сіні і белы…
Так пра Вас лёгка мне ўспамінаць!
Неба яснае зоркамі спела,
Адлівала ў снягах давідна.
На марозе звінелі яліны,
Пакідалі завеі кругі.
I згаралі, як знічкі, хвіліны.
Тая ноч – са святла і тугі.

Колер памяці белы і сіні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Колер памяці сіні і белы - Ала Канапелька