Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сон мой сіні, салодкі верад

Прысніўся незвычайны сон,
Што быццам на банкеце
Мне падарылі парасон,
Мне падарылі парасон,
Канваліяў букецік.

Што быццам гэта быў мой прынц,
Такі няўлоўны днямі.
І мне заўсёды толькі сніць,
І мне заўсёды толькі сніць,
І жыць такімі снамі.

Баюся ранкам уставаць,
Каб не збянтэжыць яву,
Калі не прыйдзе ратаваць
І сон са мной перажываць
Сапраўдны прынц ласкавы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сон мой сіні, салодкі верад - Генадзь Бураўкін