Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карункавы парасон

Карункавы парасон…
*******************************
Дрэвы скінулі адзенне
Ды застылі ў задуменні.
Толькі елкі, толькі сосны
Ўсё такія ж, як у вёснах.

Шэрай коўдрай, як наўмысна,
Неба хмарнае навісла.
З ранку дождж зямельку меціў,
Гойсаў вецер ля павеці,

Тузаў дзверы за кручок.
А маленькі павучок
Каляровы бачыў сон –
Плёў з карункаў парасон.

Падарунак дамавому –
У дзень народзінаў, вядома.
А прачнуўся, пазяхнуў,
Павярнуўся. Зноў заснуў.

Ні ў гуморы, ні ў настроі,
Бо надвор’е ніякое…
11.11 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Карункавы парасон - Лёля Багдановіч