Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я помню ўсё

Я помню ўсё.

Я помню ўсіх…
Я помню ўсё…
І што юнацства як уздых,
І маладосьць быццам лісьцё…

Я помню ўсіх…
Я помню ўсё…
А дні маланкамі ляцяць…
І іх ступу, і пошуг іх –
Не супыніць, суняць, стрымаць…

Я помню ўсіх…
Я помню ўсё…
І што здабыў, і што спасьціг –
Хай доўжыць плыннае жыцьцё.
-05.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я помню ўсё - Міхась Карцялёў