Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Неба памяці

Шэрае неба ў вачах шарэе
Марва наўкола, нібы радзюжка,
Даўка па ходніках днее,
Горка як памяць курэее.

Неба гаўбцовае шэра-саспелае
У разорах крывавых пісягаў.
Бяконца як бог гібее-чмарнее,
У атачэнні бязмоўнасці гмахаў.

Шэрае сонца абмыленай зоркай
Па-за туманам сядае.
Памяццю края, ад шэрасці горкай,
Неба да долу як яблык спадае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Неба памяці - Павел Гаспадыніч