Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хмарнае неба

Хмарнае неба, хмарны настрой,
Што кладу на свой аналой?-
Ці нікчэмнасьцьі слоў пустэчу,
Ці святыя, каштоўныя рэчы.
Што было, зберагчы не сумела,
Дзе ж любоў, па якой марнела?
Што забраць мне ў свет чужы?
Там растуць пад дажджом крыжы.
Нават яны на зямлі не вечныя,
Ветрам часу граніт пакалечаны.
Усё часовае, марнае, тленнае,
Пралятае жыццё імгненнае.
Толькі сонцу гарэць у бясконцасці.
Тлеюць душы ў попле бязбожнасці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хмарнае неба - Таццяна Станюш