Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АНЁЛУ-АХОЎНІКУ

Не назаву нічыё імя,
Хто – тое бачыць Бог, –
Ён апякае мяне штодня
У кожнай з маіх дарог.

Шляхам пакутным іду за ім,
Узбоччу – крыжы, крыжы,
Вугаль і прысак, агонь і дым,
Прывіды, міражы.

Здані кахання, надзеі міраж,
Вернасць – падман, але
Мроіцца за даляглядам наш
Прыстанак у гэтым тле,

Дзе на зямлі ў апошні раз
Існых, з плоці – крыві
Фарбы і гукі абдымуць нас.
Госпадзе, благаславі!

Што ж супынілася ты, душа,
Зліцца з вечнай красой?
…На ручніку – па канцах крыжа –
Непадуладныя, час і іржа! –
Зоры сатканы дзіцячай рукою.

02.06.2001 г. Гродна

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш АНЁЛУ-АХОЎНІКУ - Ангеліна Дабравольская