Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час апошніх спеваў

Розныя сцягі –
Аднолькавыя гукі
У сховішчах і дзотах
Граюць да стральбы.
Розныя нажы –
Аднолькавыя рукі
Розныя пістоны –
Роўныя крыжы.

І дрыжыць паветра,
Што калышуць словы,
Поўныя спадзеваў,
Мкненняў ды мальбы.
Так праходзіць лета…
Бой ужо гатовы.
Час апошніх спеваў –
Ён заўжды
Нямы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Час апошніх спеваў - Антось Спясівых