Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Да вагітнай

Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш, Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер. ————- Дзіцё, што ў коласе зярно, Пад сэрцам у цябе ўсё спее, І сэрца цёмнае святлее, І шчырым робіцца яно. Ужо нічога ў ім няма, Адно ёсць – рупнае каханне, Салодка-соннае бажанне, Салодка-сонная дума.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да вагітнай - Максім Багдановіч