Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вецер галін не хістае

Вецер галін не хістае,
Звонкім лісцём не шуршыць.
Восень стаіць залатая
I на зямлі
і ў душы.

Лёт павуцінкі іскрыстай,
Першага інею след.
Моўчкі,
Празрыста ўрачысты,
Свеціцца мудрасцю свет.

Ты з ім даўно ў ціхай змове,
Родную ён пазнае –
Столькі святла і любові
Вочы праменяць твае.

I ў безгалоссі прыроды,
Пэўна, ясней, чым калі
Рэхам адклікнуцца годы,
Што ў гэты дзень прывялі.

Вецер галін не хістае,
Кружаць лісцёвыя сны…
Восень мая залатая,
Восень з паглядам вясны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вецер галін не хістае - Сяргей Законнікаў