Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І праз жыцьцё лятуць каметы

І праз жыцьцё лятуць каметы,
Сьвятлом апальваючы зрок –
Стае тады ўсё бяз мэты,
Спаўзае ў думкі едкі змрок…
Што ж, і ў жыцьці бываюць спрэчкі:
Нібы каметай пралятуць,
Зімовым жарам жвавай рэчкі
Глыбока ў сэрцы запякуць,
А так хацелася б спакою,
Бяз клопатаў і бяз журбы,
Сваёй ішло каб чарадою:
Хвіліны, дні, гады, вякі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш І праз жыцьцё лятуць каметы - Яўген Бартніцкі