Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А рэйкі ўсё лятуць

А рэйкі ўсё лятуць
у непагадзь, у неба.
У забыцці аточаных дарог
Хаваюць пасажыры
хто кавалак хлеба,
А хто ў далоню ўціснуты часнок.

Не лепшы час для ўсякіх вандраванняў,
Так недарэчна з дому ад’язджаць.
Але цяпер не задаюць пытанняў,
Цяпер улада вучыцца пытаць.

Якісьці жах: апоўнычы на поўнач…
Не так аб людзях дбалі каралі.
Асаднікі… Кавалак хлеба побач
З кавалкам беларускае зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А рэйкі ўсё лятуць - Зміцер Навумаў