Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я паеду вучыцца ў Сарбону

Я паеду вучыцца ў Сарбону,
Хутка прыйдзе адказ з амбасады,
Тут ніякіх няма забабонаў,
Я зматацца адсюль вельмі рады.

Я паеду вучыцца ў Сарбону,
Веды лепшыя там атрымаю,
Адчыню прадчуванняў заслону,
Пах падручнікаў новых спазнаю.

Я паеду вучыцца ў Сарбону,
Прачытаю ўсе працы вучоных.
Як аддзякаваць дзядзьке Салону
За залік па законах ягоных?

“Прачынайся, спазнішся на вышку”, –
Голас сябра нарэшце пачую;
Не даюць мне памарыць хоць крышку –
Лагарыфмы вучыць шпацырую.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я паеду вучыцца ў Сарбону - Паўлюк Баярка