Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Камень-велікан

З бабуляй на прагулку мы ідзём,
За шчаўем, у канаву, што паўз вёску.
І па чарзе ў торбачцы нясём
Кавалак хлеба,
Сала вузкую палоску.
Бабуля кажа:
— Узойдзем на гару,
Там будзе камень велічны, замшэлы…
На ім з табой, дзіця, перадыхнём,
Ды невялікі полудзень раздзелім.
І я іду, спяшаюся, бягу
Да таго месца з камнем-веліканам,
І мне здаецца, лепей не знайду,
Чым цёплы мох, мякчэйшага дывана.
Прайшлі, стралой пранесліся гады,
Той камень у дзірван урос па плечы.
Ды памяць цягне зноў мяне туды,
Дзе быў ён веліканам для малечы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Камень-велікан - Святлана Магілеўчык