Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святое месца пуста не бывае

Святое месца пуста не бывае

Я ведаю, зусім ты не хацеў
Таго, што неабачліва зрабіў.
Анёл-ахоўнік, пэўна, паляцеў
Па нейкіх справах і зусім забыў:
Святое месца пуста не бывае-
Няма яго, хтось подленькі займае.

Раскаянне прыходзіць шмат пазней,
Калі паправіць штосьці немагчыма.
Не дапаможа нават чарадзей,
Бо дзе ўзгорак, там ёсць і лагчына.
Але ж патрэбна розум мець цвярозы-
Не прыйдзецца глытаць адчай і слёзы.

У кожнага здараюцца не ў час
Свае непрадказальныя памылкі,
Калі анёл забудзецца пра нас,
То мы трапляем д’яблу ў абдымкі.
Дзеля дабра ўсё ж крыўды забываем,
Няхай лепш сонца свеціць па-над гаем.

1999 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Святое месца пуста не бывае - Ніна Кавальчук