Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Споведзь алкаголіка

Ужо колькі год я на сняданне п’ю ілжу,
Глынаю яе залпам…
Я пачынаю з раніцы,
Паспець каб усю сябе параніць,
Каб не аставіць месца
Для надзеі, думак,
Мары як свае мне здзейсніць…
Такім нялёгкім лёсам
Упіваюся…
І напіваюся…
Спачатку не гарэлка – піва,
Ужо потым даганяюся
Да поўнае кандыцыі…
Дыягназ я сама сабе паставіла…
І, мабыць, не зусім медычны,
Хутчэй на сацыяльны
Ён падобны…
Такіх як я, на Беларусі сонм…
Адны гарэлку п’юць
Ужо з раніцы,
Другія слухаюць навіны
Ці глядзяць…
І гэтак зноў і зноў…
Так страшна нам
Пачаць мяняцца…
Мо Мова дапаможа?
Ілжы на Мове быць не можа?
Изноў даверліва гляджу
У манітор…
Манкурт і здраднік
Там на Мове
Размаўляюць…складна
Глядзяць мне ў вочы
Проста…
і лгуць…ілгуць…
Напруга аж ўздымае
Тым манкуртам грудзі…
Не ў Мове справа, спадары,
А ў нас!
Гаспадыры сабе мы
Або не?
І колькі вытрымаць яшчэ
ПрыйдзЕцца
Нам-табе, і мне…
І вам таксама,
Хто з манітораў
Нам ілжу…вяшчаюць!

Прашу прабачэння ў непітушчых, хоць такіх і няма…гл. вышэй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Споведзь алкаголіка - Святлана Софіна