Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уратавалі

Моўчкі глядзець у вакно.
радавацца цёпламу імбірнаму чаю.
назіраць, як за шклом кіно
закручвае сцэнарый любові да адчаю.
а я не вызначаю,
колькі каштуюць мае гадзіны –
адно радуюся чаю,
хоць кубак пусты ўжо на траціну.
салдаты страляюць па качках,
як быццам сапраўдныя ворагі спяць.
скачу па сваіх няўдачах,
хоць у розніцы гадоў нават менш за дваццаць пяць.
палонныя з рыдлёўкамі ў траншэях
нібыта спрабуюць адцягнуць сваю смерць:
колькі гільяціны спявалі па шыях –
схавацца ад кожнай шчэ трэба ўмець.
сакавітыя ягады жоўтымі бакамі
лашчуць мне вочы праз вялікі манітор.
прасілі не спрачацца з чужымі багамі –
здавалася, на варце маіх сноў стаіць Тор.
маланкі рассякалі неба, я не спаў –
столькі недаробленых засталося спраў.
ведаў, што крыху – стану бы той Суіні Тод…

Мяне ўратавалі.
дыхаю.
прайшло амаль пяць год.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Уратавалі - Ігар Палынскі