Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Латышскія стралкі

Калі Савецкая дзяржава
Ў баях ўставала на вякі,
Шырока прагрымела слава
Пра вас, латышскія стралкі.

Магутныя ў сталёвым гарце,
Прымкнуўшы грозныя штыкі,
У рэвалюцыі на варце
Былі латышскія стралкі.

Прайшлі праз буры смела, горда
Загартаваныя палкі.
Сумленне слаўнага народа
I чэсць – латышскія стралкі.

Не чулі стогнаў іх жалобных,
Хоць шлях пяройдзены цяжкі,
Мне быць хацелася б падобным
Да вас, латышскія стралкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Латышскія стралкі - Пятрусь Броўка