Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дарожная споведзь

Толькі я і дарога
і няма больш нікога.
Рэжу цемру святлом сваіх фар.
За спіной застаюцца
кіламетры пачуццяў
і аскепкі былых нашых мар.

Шыльд халодныя бляскі.
Скрыжаванні, развязкі.
Марна рвуся ў дарожны абшар.
Уцячы немагчыма.
У мяне прад вачыма
ўсе стаіць яе ўсмешлівы твар.

Дабаўляючы газу,
мы ўваходзілі разам
не аднойчы ў круты паварот.
Нечаканая з’ява.
Толькі мне ўжо направа,
а з яе паласы разварот.

На абочыне цені,
як кахання імгненні,
прамільгнулі і зніклі ўначы.
Мусіць не выпадкова.
Да разметцы жыццёвай
неймаверна сваю далучыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Дарожная споведзь - Аляксандр Науменка