Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Не забывай

Дровы ў печы дагараюць,
і няма чаго кідаць.
Што магчыма тут параіць?
Толькі рэшты захаваць.

Перакрыць уверх заслонку
ледзь не ўсю, не да канца.
Каб засталася ў скарбонке
больш каштоўнага цяпла.

Зменшыць плошчу абагрэву,
ізалюючы цяпло
ад таго, што без патрэбы
будзе ў ноч, у забыццё.

І нічога больш ня трэба.
Толькі класьціся і спаць.
А на золку будзеш ведаць
пра што помніць і шукаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не забывай - Франак Нырка