Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Летняй ноччу



Заплюшчу вочы – бачу градкі;
Пішчыць назойлівы камар:
Шукае месца для пасадкі –
Вось-вось апусціцца на твар.
Нічога не прашу я ў неба:
Я ў гэтам свеце толькі госць,
Мне, Божа, лішняга не трэба-
Не адбірай таго, што ёсць.
Мне каб было з кім падзяліцца,
Бо горшае няма бяды,
Калі к табе і за гасцінцам
Ніхто не з’явіцца сюды.
Каб зранку раптам дзверы насцеж:
-Ну, як ты, дзеду? Ё-маё!
Бо што такое наша шчасце?
У кожнага яно сваё.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Летняй ноччу - Мікола Пацяюк