Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жырафы

Засталося па кроплі на кожнага з нас..
Небагата… Жалкую, што я – гэта я.
Без сумлення бы жыць… Не магу; дык твая
Гэта кропля, якую пакінуў мне час.
Не хачу, каб меня называлі дурным..
Што такое бясконцасць? Ці варта хварэць,
Не шкадуючы сіл, за людей; разумець,
Што, калі прыйдзе ноч..застанешся адзін?
Рыцар праўды ці воін зямнога святла?
Ты забыўся! Не тое стагоддзе цяпер,
Калі гонар, павага заўжды бралі верх..
Сёння новы стандарт, перажыткаў няма.
Як няма і любові такой, як раней…
Ты хутчэй спіш з усімі, ніж толькі з адной,
На рахунках мільёны, але з галавой
Часам вецер сябруе. Што будзе далей?..
І яна вольным птахам шукае прыгод,
Засынае пад ранак на ложках чужых..
На мярэжы сусветнага руху я жыў…
Ды ніяк не магу зразумець столькі год:
Хто са мной размаўляе…Дзяўчына ці звер?
Скрозь каты, пекінэсы, наўкол галіафы…
Я наклею ў пашпарце фотку жырафы,
І няхай з глузду з’едзе міліцыянэр!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Жырафы - Лірык Вінадорскі