Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не чакай!

Напэўна, усе добра ведаюць песню N. R. M. “Тры чарапахі”. Так, я набралася смеласці зрабіць свой варыянт. Вось, што атрымалася. Буду рада любым каментарам)

Паглядзі навакол: усё так прыгожа!
Паглядзі, не турбуйся, мой брат!
Мы з табою супольна ўсё пераможам,
А калі паасобку – наўрад!

Адпачні на хвіліну, хай сэрца заб’ецца,
Прыпыніся, дай волю вачам!
Хай, нарэшце, душа ад падману прачнецца –
Сваё шчасце будуеш ты сам!

Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Ты не чакай!

Не крыўдуй, калі нехта цябе абражае –
Ты дабра яму лепш пажадай!
Хай надзея ў грудзях тваіх не згасае.
Толькі дзейнічай, не чакай!

Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Ты не чакай!

Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ніхто не чакае,
І ты не чакай!

Ты рабі ўсё, што можаш, без шкадавання:
Што было – незваротна прайшло.
Ведай: сэнсу няма у бяздзейным чаканні –
Толькі рухам здабудзеш цяпло!

Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Сюрпрызаў не будзе!
Хэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай,
Ты не чакай!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не чакай! - Аліна Арго