Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты чакай, я іду да цябе

Мы сустрэліся не выпадкова –
Нібы з возерам звонкі ручай.
Дастаткова адзінага слова,
Каб прыйшло пачуццё праз адчай.

Дастаткова адзінага жэсту,
Каб навечна згубіць галаву.
Я пабачыў тады не нявесту,
А святло, да якога плыву.

Мы сустрэліся, разам зліліся,
Кожны момант хвалюючым быў.
Нёс цябе я скрозь зорныя высі,
І трымаў, і жадаў, і любіў.

Ты кахала мяне так бясконца,
Як я нават не мог уявіць…
О, багіня, о, яснае сонца!
Без цябе маё сэрца баліць.

Без цябе звар’яцеў, страціў мову,
І штодзённа блукаю ў журбе.
Мы сустрэліся не выпадкова…
Ты чакай, я іду да цябе.
23.02.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты чакай, я іду да цябе - Сяргей Махнач