Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НiШТО Ў ЖЫЦЦi НЕ ВЫПАДКОВА

Галiне Марцiнкевiч
Нiшто ў жыццi не выпадкова –
i думаць хочацца аб вечным…
На шчасце дадзена падкова,
Але – i Слова дастаткова,
Каб след падзеi ўвекавечыць.
Мы ў тых нябёсах шмат кружылi,
Дзе Белы Птах парыць над лугам.
Агульнай справе мы служылi,
Таму лiчу Вас даўнiм другам!..

Натхнёна зборнiк Ваш гартаю –
Знаходжу Словы прасвятлення…
Любiць i верыць пачынаеш –
Дзе бачыш творчае гарэнне.

Паэты – людзi адзiнокiя,
Аднак iх помыслы высокiя,
А вершы… Вершы Вашы лёгкiя,
Свабодныя i мелагучныя,
Дзе шмат разумнага агучана.

Я так i бачу Вас – за працаю…
(Руплiвым быць не ёсць загана!)
З нагоды першай прэзентацыi –
Скажу: казаць
пра поспех
рана,
Аднак знаходкi (думкi смелыя)
Парой удалыя, умелыя…
i iх у кнiжцы – дастаткова…
Душой вiтаю Ваша Слова!..
Нiшто ў жыццi не выпадкова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НiШТО Ў ЖЫЦЦi НЕ ВЫПАДКОВА - Міхась Курыла