Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Зь першым сьнегам цябе, яснавокая



***
Зь першым сьнегам цябе, яснавокая,
Зь белым полем.
Вось і ўсё: лістабой адгалёкаў,
Адсваволіў.
Скрозь, як вокам сягнуць, замалёвана
Белай цішаю,
Нібы аркуш для верша для новага,
Што напішацца.
Ты — насуплены верабейка мой,
Носік — зьмерзлаю дзюбкаю.
Як жа ўсьцешна мне саграваць цябе,
Мая любая.
І пазябласьць тваю як жа соладка
Кратаць вуснамі.
Зь белым садам цябе, яснавокая,
Сьнежна-русая.
…І пасьля, ў нацепленай хаце
На грудзях тваіх сон мой застыне…
Ля тваіх атагрэтых пацеркаў
Ля бурштынавых.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зь першым сьнегам цябе, яснавокая - Зьмітрук Павал