Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я пакрыўдзіў цябе учора

Я пакрыўдзіў цябе учора
Ты за гэта мяне прабач
Не шкада мне нічога, нічога
Каб не чуць белай кнігаўкі плач

Я пакрыўдзіў цябе калісьці
А вось сёння аб гэтым ўзгадаў
Не лятай над зямлёю так нізка
Ўсё, што ўзяў у цябе, я аддаў

Я пакрыўдзіў цябе аднойчы
I вось гэта не ў сілах забыць
Днем і ноччу цяпер, днем і ноччу
З гэтай думкай мне дыхаць і жыць

Я пакрыўдзіў цябе – навошта?
Мімаходзь я гэта зрабіў
I нясе мне птушыная пошта
Напамін, дзе б я грэшны ні быў

Я пакрыўдзіў цябе. Так крыўдна
Мне самому стане цяпер
Як я гляну на белыя крылы
Што з зямлі усё цягнуцца ўверх

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я пакрыўдзіў цябе учора - Уладзімер Гардзейка