Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Просценькая песня

Была Аксана пекнай,
Прыгожаю такой:
Хадзілі хлопцы ў пекла
За ёю талакой.

Скажы – разваляць хату,
Скажы – паставяць зруб.
Чарнявы, зухаваты
Быў ёй хлапчына люб.

А што ты нарабіла,
Шалёная краса!
Ля хаты на рабіне
Пасохла ўся раса.

Жыць выпала ёй з іншым –
Нядрэнным, ды не тым.
I вусны ўжо не вішні,
I косы – шэры дым.

Завяла, пастарэла,
Не хочацца старэць.
А шчасце не сустрэла,
Што думала сустрэць.

Не ведае Аксана,
Каб з тым яна жыла,
Журылася б таксама,
Што шчасце не знайшла.

Не пахне болей мята,
З рабін сышла раса.
Ва ўсім тут вінавата
Прапаўшая краса.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Просценькая песня - Пiмен Панчанка