Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Невуцтва

Каб я ведала, што вясна
Працягнецца толькі хвіліну,
Каб я ведала, што рака
Замерзьне ўзімку з табой,
Каб я ведала, што душа
Ня вытрывае больш пакутаў,
Каб я ведала, што пчала
З пчалою – яшчэ ня рой…
Я б стала ценем
Тваіх ног,
Каб ісьці разам з табою,
Ценем
Тваіх думак,
Каб марыць разам з табою,
Ценем
Твайго ценю,
Каб дыхаць толькі табою,
І не замінаць ніколі
Табе, табе, табе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Невуцтва - Анхела Эспіноса