Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нявыказаная балада

Чаромхі горкі пах…
Зялёных дрэў красунак…
Пялёсткі на тваіх губах –
мой пацалунак.

Спяшаўся я і не паспеў:
заспела ранне…
Ляснога ветру спеў –
маё прызнанне.

Прайду дажджом, з’яўлюся сном,
мільгну трывожным ценем.
Шум вяза пад тваім акном –
маё трызненне…

Куды твой шлях ні павядзе –
і я там буду.
Не азірайся
анідзе –
з табою я ўсюды…

Марыя, чуй,
Марыя, стой!.. –
варожыць ноч глухая.
А ты бяжыш… І за табой
бязмоўнае: кахаю!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нявыказаная балада - Алесь Разанаў