Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты паверыць не просіш

Ты паверыць не просіш…

Калі сэрца агорне адчай,
Свет паблякне ў вачах навакольны,
Адно слова тваё: “Выбачай”
І на сэрцы спакойна і вольна.

Калі выйсця, здаецца, няма
І трывога трымае ў палоне,
“Не хвалюйся,-сказаў бы,-дарма”,
І адступіць трывогі бяздонне.

Калі змрочных пачуццяў сувой
Апусціць прымушае зноў рукі,
Мне вярнуў бы пяшчотай спакой
І жыццё пацякло б без прынукі.

Калі б нават і страціў давер
Ці папрокам пакрыўдзіў балюча,
Папрасіў бы: “Яшчэ раз павер”.
Боль зрабіўся б зусім не пякучым.

…Твая постаць мільгнула ў акне,
Паміж намі расчынены дзверы.
Ты паверыць не просіш мяне,
Сам сабе, пэўна, болей не верыш.

2002г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты паверыць не просіш - Ніна Кавальчук