Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш I без прабачэння, i без развiтання

У змрочаны твар
моцна харкае дождж,
і вецер ірве
парасон на анучы,
лупцуючы бруямі
ўпоперак, здоўж,
і жорстка, і рэзка,
і вельмі балюча…

…і вельмі балюча
зноў вусны кусаць.
Cпазніўся ў жыцці
да табе на каханне.
аднойчы вось так
адыйду ў непагадзь.
I без прабачэння,
і без развітання…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш I без прабачэння, i без развiтання - Змітрок Бурачок