Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвіліна

Бывае хвіліна
Напружанай,
Нібы звычны нам
Ток электрычны.
Бывае хвіліна
Загружанай,
Нібы век,
Што заўжды
Гістарычны.

Бывае хвіліна
Шчасліваю,
Як над рэчкай
Шчаслівыя дзеці.
Бывае хвіліна
Жахліваю,
Што міжволі
Спыняецца сэрца.

Бывае хвіліна
З адкрыццямі:
Іх ніколі ніхто
He забудзе.
Бывае хвіліна,
Што жыццямі
За яе плацяць
Мужныя людзі.
Бывае хвіліна,
Што кулямі
Цябе ў баю
Напаткае
I пасля ў вачах
У матуліных
Кожны дзень
Тваю смерць паўтарае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хвіліна - Уладзіслаў Нядзведскі