Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беспрэцэдэнтнае ў свеце

Не, не вайна – зусім не тое.
Напэўна, горай, як яна.
Бо людзі страчваюць святое,
А на вайне яго няма.

І кожны дзень па мне, як розгі,
“Я паўлітовец!” “Я хахол!”
З вачэй штораз сыходзяць слёзы,
Мазгам патрэбен валідол.

Пра вас пішу, пра “беларусаў”
(Хачу крыху вам свет адкрыць),
Што не цураюцца спакусаў..
Што, можа рускім лепей быць?

Чым лепей быць амерыканцам?
Што, не той самы чалавек?
Цяпер іх болей, як гішпанцаў,
Што адкрывалі Новы свет.

Даўно забыліся пра мову!
Бо гэтак “брыдка” гаварыць
І адчуваць, як “рускі” нораў
З Маскоўскай з пад ілба глядзіць.

Паслухаць толькі!! Дзе ў свеце
Бывае гэткая дрыгва?
Што, за за мяжою сонца свеціць,
А тут завоблачнасць, туга?

Чым вабіць гэтак вас замежжа?
Што для кішэняў там цяплей?
Не будзь лістотай, будзь драпежным!
Душой крыху разбагацей!

Дзе гонар ваш? Дык хоць сумленне?
Адны такія! Беражы!!
Гісторыі сваёй тварэнне,
А не бадзяйся ля мяжы.

Я думаў вочы адчыніць,
Ды ў цемры вам прасцей жывецца.
Я – БЕЛАРУСАМ буду жыць!
А вам – хай іншае здаецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беспрэцэдэнтнае ў свеце - Міхась Бацян