Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць на свеце такія краіны

Ёсць на свеце такія краіны,
Дзе расце нават хлеб на раллі,
А мне нашы бярозы, каліны,
Нашы краскі ў душу заплылі.
Я харошых краёў бачыў многа,
Многа пройдзена дальніх дарог.
А найлепшая тая дарога,
Што вядзе на бацькоўскі парог.
Кажуць: дома вуглы памагаюць.
Дома жыць і рабіць весялей…
Чалавек без бацькоўскага краю –
Як без песні ў гаі салавей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ёсць на свеце такія краіны - Антон Бялевіч