Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся

Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся
Шчаслівым быць і знаць сваю пару:
Не ведаў дня, калі я нараджуся,
Ў якую ноч – не ведаю – памру…

Як ёсць два веданні, з якімі я змірыўся
І ў іх прамежку полымна гару:
Я ўсё-такі аднойчы нарадзіўся,
І ўсё-такі аднойчы я памру…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся - Леанiд Галубовiч