Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забалела ды мая галованька

Забалела ды мая галованька,
Забалела галава.
Гэй! Гэй! Гэй! Забалела галава.

А што ж будзе, калі з той галованькі,
Можа, я памру, памру?
Гэй! Гэй! Гэй! Можа, я памру, памру?

Ой, пайдзіце, ка мне прывядзіце
Ды каго жа я люблю.
Гэй! Гэй! Гэй! Ды каго жа я люблю.

Прывядзіце ка мне Кацярыначку,
Ці не жыў жа буду я?
Гэй! Гэй! Гэй! Ці не жыў жа буду я?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Забалела ды мая галованька - З народнага