Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У рэчкі мудрасці вучуся

У рэчкі мудрасці вучуся
і не страшуся глыбіні.
Я адчуваю, што вярнуся
у надыходзячыя дні.
Паўстануць вобразы над плынню…
Мне іх ужо не абмінуць…
Вось вечар у тумане стыне,
і берагі ракі плывуць.

У рэчкі лёгкасці вучуся,
бязмежжа вечнасці цаню,
і быць сабою не баюся,
няўдзячнасць лёсу абміну.
Вучуся жыць жыццём празрыстым
і разумею, што знайду
свой шлях зямны, каб словам чыстым
душы памерыць глыбіню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У рэчкі мудрасці вучуся - Юрась Шамецька