Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паводле Андэрсэна

…не ў ракаўцы –
у русалчынай далоньцы –
туга Яе па ўратаваным
прынцы,
сляза Яе,
чый смак –
марскі, салёны…

Ты ж, чалавек,
таго не разумееш,
што дар
Яе
душы
нясеш каханай,
і назавеш с в а і м –
што не тваё…

І дар Любові
стане толькі камнем,
бліскучай цацкай,
перлінай у кароне
сярод такіх жа –
мёртвых –
камянёў…

А дар Кахання…
што т а б е
з кахання?
яно як хваля –
знікла і растала…
як вецер,
сонца,
воля…
як Яна…

Сціраеш пырскі
успамінаў з твару…
і смак вады
марской
салоніць вусны…

…і статуяй –
каменнаю –
стаіш…

1994 (2007)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паводле Андэрсэна - Ангеліна Дабравольская