Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шпурнуў у суседа камень

Шпурнуў у суседа камень –
Сам сінякі носіць.
Плюнуў у гневе на брата –
Ніяк адмыць не можа
Уласнага твару.
Пастку паставіў ворагу –
Друг у яе трапіў…
Гэта здаўна цягнецца,
Як ланцуг,
Якому няма канца.
Я хацеў скруціць гэты ланцуг,
У мінулае кінуць,
Але баюся,
Каб ён не зазвінеў
У будучым –
На руках у нашчадкаў…
А штосьці зрабіць трэба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шпурнуў у суседа камень - Пятрусь Макаль