Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вершы пра вёску

Пра вёску вершаў многа –
Папрокі маладым –
Пра поле, лес, дарогу,
Пра вогнішча, пра дым.
Дык гэта ж цень маленства,
І як тут не пісаць?!
Каб толькі ў падабенстве
З кім-небудзь не гучаць…
Каб толькі не халтурыць,
Са шчыраю душой
Пісаць, як перад штурмам,
Рвучыся ў страшны бой.
Пісаць пра вёску трэба,
Не раз яшчэ пісаць,
Бо ўсё, усе ад хлеба,
Без хлеба нам – маўчаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вершы пра вёску - Янусь Малец