Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёння восень на маім двары

Сёння восень на маім двары,
А на скронях нечаканы іней.
Адлятаюць даўнія сябры
Безгалосым незваротным клінам.

Ноч са мною стала сябраваць –
Не магу заплюшчыць доўга вочы.
Успаміны не даюць мне спаць,
Стукат сэрца сцішыцца не хоча.

Марамі лячу у маладосць,
Думкамі назад, у сваю хату.
Я даўно ў ёй не жаданы госць –
Гаспадар былы, дзівакаваты.

Хата перароблена даўно
На свой лад руплівымі жыльцамі.
Памянялі нават і вакно
На верандзе, ўстаўленае намі.

Засталіся толькі наша брама
Ды яшчэ цалейшыя кашы.
Каля плоту сірацінай камень –
Вартавым адвечным на мяжы.

Восень засыпае на двары
Жоўтым лісцем тое, што збылося.
Ледзь відаць пад ім мае сляды…
І зіма здалёк крычыць, галосіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сёння восень на маім двары - Аляксей Галаскок