Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Наваградку – сёння ярмарак

У Наваградку – сёння ярмарак
У Наваградку – сёння фэст
Не праехаць ад іншамарак
Не знайсці для паркоўкі мейсц

У Наваградку, дый ля замчышча
Пад Пагоняю войскі йдуць
Як не бачыў шчэ – дык пабачыш тут
Як за волю жыццё кладуць

На Тарговы пляц
Ногі самі ў пляс
Пад валынку й дуду пайшлі
Ў гэты летні час
Святкаваць у нас
Ёсць прычына – перамаглі!

А навокал торг
Удваіх, утрох
Гандляры прадаюць тавар
і саломку, й лён
Гліну, скуру й клён
Упрыгожыць і цела і твар

Ад прыгожых пань
Ў сэрцы шмат жадань
і да самых скронь
Раптам б’е вагонь
Да і то сказаць – нездарма
Бо такіх, як ў нас
Ў свеце быў не раз
Але не знайшоў – там няма

Беларускі дух
Беларускі рух
Беларускі фэст
Волі маніфэст

У Наваградку
Сёння ярмарак
Ну і я там быў
і спяваў, і піў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У Наваградку – сёння ярмарак - Уладзімер Гардзейка